Алімпіядныя заданні для вучняў 3 класа
Заданне 1.
Вызначы, колькі слоў у сказе, абвядзі літару с правільным адказам. Запішы сказ правільна. Падкрэслі галоўныя члены сказа (па 1 б. за кожнае слова; 1 б. за выбар адказу; па 0,5 б. за кожны член сказа).
Надлесамвышэйпаднялосясонцаіўсміхнуласязямлі.
А) 10; Б) 7; В) 8; Г) 6.
Заданне 2.
Размяркуй словы ў асобныя слупкі. Падпішы кожны слупок (па 1 б. за слова; па 1 б. за класіфікацыю).
Дарога, зімаваць, снежань, папера, маляваць, блакітны, аловак, восеньскі, смяяцца, вясёлы, усмешка, ранішні, крычаць.
____________________ ____________________ _____________________
____________________ ____________________ _____________________
____________________ ____________________ _____________________
____________________ ____________________ _____________________
____________________ ____________________ _____________________
Гэта ________________ Гэта ________________ Гэта _________________
Заданне 3.Да слоў з левай калонкі падбяры і запішы слова з супрацьлеглым значэннем з правай калонкі (па 1 б. за слова).
Вялікі — ______________ |
глыбокі, далёкі, малы |
Глуха — ______________ |
адзінока, звонка, ціха |
Далёка — ______________ |
блізка, высока, хутка |
Працавіты — _____________ |
дзелавы, лянівы, працаздольны |
Заданне 4. Далучы прыстаўкі пад-, аб-, уз-, ад-, па-, з-, за-, пры- да дзеяслова ехаць і запішы ўтвораныя словы (па 1 б. за слова).
Заданне 5.
Замяні дадзеныя выразы адным словам, запішы (па 1 б. за слова).
1) вучань першага класа._______________
2) той, хто вучыцца або вучыўся ў адным класе._______________
3) той, хто працуе на будаўніцтве._______________
4) той, хто займаецца пчалярствам._______________
5) той, хто ўмее рабіць і рамантаваць печы._______________
Заданне 6.
Злучы словы так, каб атрымаліся фразеалагічныя звароты(па 2 б.).
кітайская лета
парахавая іскра
бабіна душа
шчодрая бочка
божая грамата
Заданне 7.
Адгадай загадку-анаграму. Запішы адказ (па 2 б. за слова).
Яна да мора цягнецца заўжды,
Бяжыць, віляючы, управа, улева…
Ледзь перастаў склады і вось тады
Адразу стане часткай дрэва.
Адказ: _____________________ —_____________________
Заданне 8.
Дапішы канчаткі прыметнікаў (па 1 б. за слова).
залат___ медаль зл___ сабака
салдацк___ шынель нясцерпн___ боль
смачн___ яблык бел___ гусь
Заданне 9.
Запішы словы, што перададзены гукамі (па 2 б. за слова).
[йама] [с’амйа] [йул’ійа] [л’ук]
Заданне 10.
Пра якую кветку гаворыцца ў вершаванай загадцы М. Пазнякова? Адзнач літару з правільным адказам (2 б.).
Гарачае лета, спеюць суніцы, А ён у пуховай хусцінцы. |
А) званочак; Б) ландыш; В) цюльпан; Г) нарцыс; Д) дзьмухавец. |
Алімпіядныя заданні для вучняў 5 класа
- Запішыце словы па-беларуску.
Директор, текст, студент, терем, церемония, почерк, тема, энергичный, инженер, бизнесмен, секрет, кремль, кремлёвский, рецепт, сердце, деликатес, декабрист, брезент, секретарь, купе.
- Выпішыце пары слоў, у якіх націск служыць для адрознення іх лексічнага значэння (націскныя галосныя падкрэсленыя).
Прытуліць – прытуліць, зараз – зараз, завязі – завязі, складны – складны, велічыні – велічыні, здзівіць – здзівіць, заедзь – заедзь, сынам – сынам, дзікі – дзікі, завязка – завязка.
- Выпішыце словы, у якіх вымаўленне не супадае з напісаннем.
Міністр, адведаць, без візы, сугучча, праязны, закрэслены, расчоска, раскінуць, свіслацкі, магчымы, экзамен, ксеракс, шчэбет, з зубамі.
- Выпішыце словы, у якіх выдзелены канчаткі.
Радасць, схадзіў, па-добраму, вясёлы, зрабіць, знойдзены, прыйсці, плывуць, каму, радасна (пяюць).
- У залежнасці ад характару пытання пытальныя сказы падзяляюцца на ўласна-пытальныя, пытальна-рытарычныя (сказы не патрабуюць адказу) і пытальна-пабуджальныя. Размяркуйце нумары сказаў у табліцы ў залежнасці ад разнавіднасці пытальных сказаў.
Уласна-пытальныя |
Пытальна-рытарычныя |
Пытальна-пабуджальныя |
- Цяпер ішоў Іван як бы стомлены, знясілены.
- Што ён можа сказаць? Не, сказаць хочацца, але зусім пра іншае.
- Аднак ці да месца гэта будзе? Ці зразумеюць яго?
- Хіба проста так ён маўчаў трыццаць пяць гадоў?
- Думаеш, я не бачу гэтага?
- Але хіба мала ў чалавеку можа быць думак такіх, якія цяжка перадаць нават і самаму блізкаму чалавеку?
- Колькі гадоў вы водзіце машыну?
- Што адбылося, хлопцы?
- А можа б, папрасіла ты бацьку?
- Што з табой сынок? . Чаго ты азіраешся?
- Але што гэта я пераскочыў, лічы, на год наперад?
- І такому чалавеку, які табе хоча дапамагчы, трэба маніць? У імя чаго?
- Назавіце ўсе знакі прыпынку, якія выкарыстоўваюцца ў сучаснай беларускай мове.
- Растлумачце значэнні міжмоўных амонімаў.
У беларускай мове |
У рускай мове |
нядзеля |
неделя |
склон |
склон |
маніць |
манить |
уступаць |
уступать |
сварыцца |
свариться |
- Узнавіце радкі з урыўка “Дарэктар” паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа, ужываючы словы для даведкі ў патрэбнай форме. Вызначце, якім сродкам мастацкай выразнасці ў літаратурным творы з’яўляюцца дадзеныя словы.
А будзе йсці навука туга,
Падгоніць _____ папруга! –
Стаялі хлопцы і маўчалі,
На Яську зрэдку паглядалі;
А сам дарэктар, з вузел ростам,
Ў сваім уборы ______, _______,
У _______ портках і кашулі,
Стаяў, як бы яго прыгнулі,
Такім ______ і ________,
У халаце ________, _______.
Словы для даведкі: сівы, бацькаў, просты, мізэрны, суконны, бедны, маўклівы, зрэбны.
9.Дайце аналіз тэксту, выкарыстоўваючы прапанаваны план.
- Вызначэнне тэмы
- Аналіз асноўнай праблематыкі
- Вызначэнне ідэі, аўтарскай канцэпцыі, пафасу (галоўнага эмацыянальнага тону твора)
- Аналіз сістэмы вобразаў
- Аналіз вобразных сродкаў і вызначэнне іх ролі ў раскрыцці ідэйнага зместу твора:
- фанетычныя
- тропы і стылістычныя фігуры
- фразеалагічныя
- марфалагічныя
- словаўтваральныя
- сінтаксічныя
- Асабістыя адносіны да прачытанага
***
Паўлюк Прануза
Маміны рукі самыя лепшыя:
Няньчылі, гушкалі, лашчылі першыя.
Маміны рукі сардэчныя, смелыя.
Маміны рукі самыя ўмелыя.
Маміны рукі – рукі шчаслівыя.
Маміны рукі заўсёды цярплівыя.
Маміны рукі самыя светлыя.
Маміны рукі самыя ветлыя.
Алімпіядныя заданні для вучняў 6 класа
- Выпішыце правільна запісаныя словы.
Атціскаць, расчышчаць, французкі, бязлітасны, васчыць, свіслацкі, двадцатка, дараччык, лабарантскі, Брэстчына, міласэрдны, пяшчанік, вільнюсскі, пясчотны, казаччына, плацдарм, нясвіжскі, пухавічскі, згусчаны, хрышчоны.
- Запішыце фанетычную транскрыпцыю слоў.
Лётчык, схема, на печцы, чэшскі, медзь, плацдарм, раз’езджаны, на дарожцы, дзвесце, Віцебск.
- Выпішыце словы, у якіх выдзелены карані.
Паглыблены, накрыць, схільнасць, найменш, суддзя, пайсці, дзявяты, незлічоны, закрэсліць, падарожжа.
- Запішыце для прапанаваных назоўнікаў форму множнага ліку і ўтвораны ад дадзенага назоўніка зборны назоўнік.
Пяро, колас, корань, бервяно, ліст, камень, купіна, сук, дзіця, студэнт, птушка, прафесар, варона, волас
- Запішыце назоўнікі ў форме роднага склону множнага ліку.
Яблыня, санкі, дровы, конь, стрэльба, рука, грэлка, плячо, мяжа, воўк, рубель, вядро, мех, акно, вуха, мох, неба, гуслі, грошы, крупы.
- Утварыце словазлучэнні, у якіх прыметнікі воўчы, лісіны, курыны, цялячы выступалі б у значэнні адносных, прыналежных і якасных, пры напісанні укажыце разрад прыметніка ў кожным словазлучэнні
- Утварыце простыя формы ступеняў параўнання ад прыметнікаў новы, вясёлы, светлы, дрэнны, вялікі, рагаты, прыкры, нявольны, адказны, фіялетавы, блізкі, гладкі і запішыце іх у форме мужчынскага роду адзіночнага ліку назоўнага склону.
- Перанясіце табліцу на ліст адказаў, акрамя слупка з урыўкам твору, і запоўніце яе.
Аўтар |
Твор |
Жанр |
Урывак з твору |
Выяўленчы сродак мастацкай выразнасці (выдзеленае слова) |
|
1 |
Калі на бугры яны (хан і Юсуфі) павярнулі назад – камень ляжаў нерухомы, точачы бясконцыя слёзы, а над каменем, над возерам, над пушчаю безупынку кружлялі белыя лебедзі. |
||||
2 |
Доўга яшчэ дакучалі вужы небараку Сямёну. Не давалі спакою не толькі дома, але і на гасцінах. Калі завітваў да суседзяў, не раз, не баючыся людзей, з’яўляўся перад ім немаведама адкуль вуж. |
||||
3 |
Сакавітыя пожні мурожныя Не заменіш нічым і нідзе І зямлю, дзе сцяжыначка кожная У прыветлівы двор прывядзе. |
9. Дайце аналіз тэксту, выкарыстоўваючы прапанаваны план.
- Вызначэнне тэмы
- Аналіз асноўнай праблематыкі
- Вызначэнне ідэі, аўтарскай канцэпцыі, пафасу (галоўнага эмацыянальнага тону твора)
- Аналіз сістэмы вобразаў
- Аналіз вобразных сродкаў і вызначэнне іх ролі ў раскрыцці ідэйнага зместу твора:
- фанетычныя
- тропы і стылістычныя фігуры
- фразеалагічныя
- марфалагічныя
- словаўтваральныя
- сінтаксічныя
- Асабістыя адносіны да прачытанага
***
Максім Танк
На паляне цішыні лясной,
Дзе пчалой пазвоньвае крыніца,
Чэрвеньскай асыпанай расой,
Спяць чабор, мятліца, медуніца.
Сонца разбудзіла ўжо даўно
І зязюлю з сойкай, і сініцу.
А яны спяць серабрыстым сном.
Абыдзіце іх і не будзіце!
Алімпіядныя заданні для вучняў 7 класа
- Размяркуйце словазлучэнні ў табліцы.
(Б,б)ог яго ведае, (Дз,дз)ень (М,м)оладзі, (Д,д)ынастыя (Р,р)аманавых, (К,к)аралеўства (Б,б)ельгія, (М,м)езазойская (Э,э)ра, (П,п)аўночны (П,п)олюс, (П,п)расвятая (Т,т)ройца, (С,с)іямскі (К,к)от, (Т,т)аніны сшыткі, (У,у)ральскія (Г,г)оры, (А,а)стра “(П,п)рынцэса”.
Усе словы з малой літары |
1-е слова з вялікай літары |
2-е слова з вялікай літары |
Усе словы з вялікай літары |
- Адзначце словы, у якіх пры змене формы ліку змяняецца месца націску.
1). Дзеяч, 2). ліфт, 3). журавель, 4). бадыль, 5). пашпарт, 6). вепр, 7). жыхар, 8). воўк, 9). туман, 10). бальшак, 11). рэмень, 12). рукаў, 13). мядзведзь, 14). каўнер.
- Выпішыце словы, у якіх выдзелены суфіксы.
Весела (гуляць), прачытаўшы, па-сяброўску, любуемся, пахадзіла, падарожжа, апісанне, адпачываць, пярэсты, напісаная.
- Выпішыце выдзеленыя словы, указаўшы нумар сказа, і вызначце, якой часцінай мовы гэтыя словы з’яўляюцца.
Узор запісу: 1. Усякі – часціна мовы.
- Яго ўсякі гоніць, усякі ўшчувае. 2. Ці не вецер гэта звонкі ў тонкіх зёлках шапаціць? 3. Мая ездзіла на тым тыдні ў Мінск. 4. І жыў там араты з Агатай сваёй і дачкою. 5. А хіба ж гэта Юзік не быў тут? 6. Штосьці нас забыў саколік, мо не вернецца ніколі. 7. Шушукне нешта хвайняком і падыхне, ды так глыбока, паблеклымі травамі, лазнякамі. 8. Дзе маё не прападала.
- Утварыце ад дзеясловаў форму загаднага ладу 2-ой асобы адзіночнага ліку.
Адрэзаць, дакрануцца, аддаваць, пячы, піць, есці, прыносіць, насыпаць, разжалобіць, узяць, расслабіцца, агледзець, рушыць, бегчы.
- Перакладзіце дзеясловы на беларускую мову.
Выписывать (газеты), засевать (поле), переваривать (пищу), стягивать (одеяло), уговаривать (подругу), раскалывать (орехи), рассматривать (вблизи), удваивать (гонорар), овладевать (методикой), подкармливать (цветок), надаивать (много молока), оклеивать (обоями), выдумывать (историю), украшать (цветами).
- Ад дзеясловаў утварыце ўласцівыя беларускай мове дзеепрыметнікі.
Развеяць, змалоць, абмалаціць, абклеіць, застыць, аднавіць, звіць, адгарадзіць, збялець, акрыліць, спячы, зжаць.
- Перанясіце табліцу на ліст адказаў, акрамя слупка з урыўкам твору, і запоўніце яе.
Аўтар |
Твор |
Жанр |
Урывак з твору |
Выяўленчы сродак мастацкай выразнасці (выдзеленае слова) |
|
1 |
І схіляе трава Над ім пасмы-брыжы. А ён, жэўжык-пястун, Гучным смехам дрыжыць. |
||||
2 |
Шапталі яго сенажаць і дуброва – пачутае сэрцам, а некаму нова, адзінае, дзіўнае, светлае слова… |
||||
3 |
Ён, як і кожны з малых, меў не адну, а некалькі мянушак – то Сівы, то Гусак, то Манька. Сівым яго празвалі за валасы, асабліва светлыя ўлетку, калі яны выгаралі на сонцы. |
9.Дайце аналіз тэксту, выкарыстоўваючы прапанаваны план.
- Вызначэнне тэмы
- Аналіз асноўнай праблематыкі
- Вызначэнне ідэі, аўтарскай канцэпцыі, пафасу (галоўнага эмацыянальнага тону твора)
- Аналіз сістэмы вобразаў
- Аналіз вобразных сродкаў і вызначэнне іх ролі ў раскрыцці ідэйнага зместу твора:
- фанетычныя
- тропы і стылістычныя фігуры
- фразеалагічныя
- марфалагічныя
- словаўтваральныя
- сінтаксічныя
Асабістыя адносіны да прачытанага
***
Сяргей Грахоўскі
Над намі словы ўладараць.
Мы чуем і гаворым іх.
Яны то здружаць, то пасвараць
Сяброў і ворагаў маіх.
Бо словы розныя бываюць.
Адны – агню стрымаюць шквал,
Другія словы забіваюць
Усё жывое напавал.
Ад слова сэрца халадзее,
Праходзіць сон і забыццё,
Ад слова рушацца надзеі,
Ад слова свеціцца жыццё.
Ад слова вырастаюць крылы,
А ў сэрцы стукае любоў,
Ад слова прыбываюць сілы.
Дык не шкадуйце шчырых слоў!
Алімпіядныя заданні для вучняў 8 класа
- Размяркуйце словы ў табліцы ў адпаведнасці з напісаннем.
Як(ніяк), як(раз), крыж(на)крыж, царкоўна(славянскі), паў(лімона), контр(ігра), прайдзі(свет), віцэ(адмірал), контр(адмірал), электра(манцёр), у(пустую), па(трое), пад(вечар), час(ад)часу, як(след), да(зарэзу), у(адзіночку), усё(роўна), па(мядзведжы), па(суседску).
Асобна |
Разам |
Праз злучок |
- Перанясіце табліцу на ліст адказаў, акрамя апошняга слупка, і запоўніце яе.
№ п/п |
Род літара-туры |
Аўтар |
Сапраўд-нае імя аўтара твора |
Твор |
Жанр |
Ідэя і яе ўвасабленне |
1. |
“Слуцкія ткачыхі” |
Грамадзянская лірыка |
Любоў да Радзімы і волі праз вобраз васількоў |
|||
2. |
Якуб Колас |
“Хмарка” |
Адказнасць кожнага чалавека перад сваёй Бацькаўшчынай за яе дабрабыт і росквіт як галоўная ўмова асабістага шчасця |
|||
3. |
драма |
Лёсы састарэлых адзінокіх жыхароў сучаснай вёскі. Сутыкненне розных жыццёвых філасофій |
- Запішыце словы па-беларуску і абазначце ў іх націск.
Арест, босой, валенок, верба, крупа, мизинец, восьмеро, дочка, замести, икать, одиннадцать, конопля, мяукать, осока, ремень, кулинария, фартук, едите (суп), идёте.
- Згрупуйце словы па колькасці гукаў у канчатках.
Сіняя, чытаюць, стол, слабы, армія, дрэва, спаў, лясоў, паляўнічы, каго, дваімі, пяццюдзесяццю, гуляю, добрым, чытаеце, смеяцеся, гусь, сябрамі.
- Выпішыце выдзеленыя словы і вызначце, якой часцінай мовы яны з’яўляюцца і якім спосабам утвораны дадзеныя словы.
1). Свае заўсёды дапамогуць. 2). Сёння вельмі калючы вецер. 3). З раніцы прыйдуць музыкі. 4). Мора кветак на палях. 5). У адрозненне ад сястры брат любіў паесці. 6). З прычыны таго што дрэннае надвор’е, мы не паехалі ў вёску. 7). Адзін студэнт сказаў. 8). Мы адной прафесіі. 9). Мы толькі гэта разгаварыліся, як трэба было ўжо ехаць. 10). Бацька ішоў не спяшаючыся. 11). Уздоўж плоту ляжала салома. 12). Дзякуючы іх намаганням мы купілі дом.
- Выпішыце інфінітывы, указаўшы нумар сказа, і вызначце, якім членам сказа яны з’яўляюцца.
- Ён пайшоў класці нанач коням апошняе сена. 2. Цяпер яе не пазнаць было, старую грушу. 3. Але яго такі ўпрасілі пайграць. 4. Паверыць у сябе – галоўнае. 5. Гадоў з дванаццаці Сямён Рыгоравіч стаў браць Віцю з сабой у поле. Падаць што, прынесці вады. 6. Гэта ў мяне сялянскае – есці сухі, як гаворыцца, хлеб не проста са смакам, але і з душэўнай радасцю, з паэтычным, амаль дзіцячым бачаннем і поля, і жыта, і сонца. 7. Але і пасля гэтага не перастаў Цярэшка марыць пра зямлю. 8. Алёша падаў знак падрыхтавацца.
- Перакладзіце словазлучэнні з прыназоўнікамі на беларускую мову.
Поставить в условия, вада превращается в пар, ровно в 5 часов, в четверть второго, поступить в секретари, сделать в насмешку, сказать в шутку, во весь рост, недостаток в витаминах, лес для строительства, ваза для цветов, одежда к празднику.
- Размяркуйце словы – старадаўнія адзінкі вымярэння, якія ўжываліся на Беларусі, у табліцы ў адпаведнасці са значэннем.
Асьміна, бочка віленская, валока, грыўня, дзесяціна, камень, лот, чвэрць, шнур.
Мера даўжыні |
Мера аб’ёму |
Мера масы |
9.Дайце аналіз тэксту, выкарыстоўваючы прапанаваны план.
- Вызначэнне тэмы
- Аналіз асноўнай праблематыкі
- Вызначэнне ідэі, аўтарскай канцэпцыі, пафасу (галоўнага эмацыянальнага тону твора)
- Аналіз сістэмы вобразаў
- Аналіз вобразных сродкаў і вызначэнне іх ролі ў раскрыцці ідэйнага зместу твора:
- фанетычныя
- тропы і стылістычныя фігуры
- фразеалагічныя
- марфалагічныя
- словаўтваральныя
- сінтаксічныя
- Асабістыя адносіны да прачытанага
А ўсё ж вінаваты і я Юрась Свірка
А ўсё ж вінаваты і я:
Суладдзе ў прыродзе парушана.
Паменшала птушак сям’я,
І рыба бяздумна патручана.
Няма чым віну апраўдаць,
Сумленне маё зацярушана:
Баяўся адкрыта крычаць,
А толькі даводзіў нязмушана.
І я вінаваты ў тым:
Без толку балотца асушана.
Напэўна, і ў слове маім
Трывога гучала прыглушана,
Што сосны трывожна шумяць,
Што ў лузе без кнігавак ціха,
Патрэбна было закрычаць,
А я, нібы птушачка, ціўкаў.
Алімпіядныя заданні для вучняў 9 класа
- Якія гукі выконваюць ролю адрознівальнікаў сэнсу ў наступных парах слоў. Запішыце.
а) бэз – без; |
д) ваду – вяду; |
б) дзірка – бірка; |
е) дровы – бровы; |
в) жылі – шылі; |
ж) воз – вось; |
г) сон – сын; |
з) яма – мама. |
(0,5 б)
- Запішыце словы па-беларуску ў алфавітным парадку.
Смазывать, представительство, боярышник, скамья, созвездие, езженный, неосмотрительный, златоцвет, бездельник, ромашка, кучер.(4 б)
- Адзначце сказы з няправільным ужыванне дзеепрыслоўяў.
- Падняўшы ўгору твар, хлопчык доўга слухаў перазвон жаўрукоў.
- Імкнучыся выканаць заданне, у брыгадзе значна ўзрасла працоўная дысцыпліна.
- Супакоіўшыся, ён пачаў думаць пра сваё становішча.
- Радасць так і свяцілася ў вачах, успомніўшы пра тое нядаўняе вяселле.(2 б)
3. Па прапанаваным пачатку ўзнавіце і запішыце прыказкі.
- Няма смачнейшай вадзіцы, ...
- Вуснамі мёд разлівае, ...
- У людзей пытай, ... (3 б)
4. Складзіце сказы, у якіх неазначальная форма дзеяслова жыць выконвала б сінтаксічную ролю: а) дзейніка; б) выказніка; в) азначэння; г) акалічнасці. (4 б)
5. Пастаўце ў форме творнага склону словазлучэнні.
Горад Рагачоў, пісьменнік Лужанін, горад Шчучын, паэт Куляшоў.
(2 б)
- Запішыце па тры-чатыры словы (выразы) ветлівасці, якія прынята ўжываць пры сустрэчы, а потым – пры развітанні.
(выраз – 0,5 б)
- Прачытайце загадкі, у якіх ідзе гаворка пра органы маўлення. Запішыце ў табліцу, з чым параўноўваюцца язык, зубы, рот.
Органы маўлення |
З чым параўноўваюцца |
язык |
|
зубы |
|
рот |
- За белым бярэзнічкам талалай брэша.
- За сцяною касцяною балалайка грае.
- Злодзей у клетцы, а мяшкі на парозе.
- Ляжыць калода пасярод балота, ні гніе, ні сохне.
- Поўны падпечак белых авечак.
- За саначкамі, за белым бярэзнічкая у сваёй бярлозе мядзведзь ляжыць.
(4 б)